Махляры паклікалі сабе на дапамогу галасавых клонаў
Міністэрства інфармацыі папярэдзіла беларусаў пра новую схему тэлефоннага махлярства. Злачынцы выкарыстоўваюць тэхналогіі штучнага інтэлекту, каб падрабіць голас чалавека і падманам прымусіць яго родных ці сяброў пералічыць грошы ці зрабіць іншыя дзеянні, якія могуць прывесці да стратаў.
Фота ілюстрацыйнае
Для стварэння падробленага голасу дастаткова ўсяго 20 секунд запісу размовы. Чым больш размоў з незнаёмцам па тэлефоне і чым яны даўжэйшыя, тым вышэйшая верагоднасць, што махляры атрымаюць дастаткова аўдыязапісаў для стварэння «клону голасу». Нават простыя адказы на пытанні могуць быць выкарыстаныя для гэтага.
Эксперты адзначаюць, што падроблены голас часта амаль немагчыма адрозніць ад сапраўднага. Таму Міністэрства інфармацыі рэкамендуе:
- не размаўляць па тэлефоне з незнаёмцамі;
- папярэдзіць сваякоў пра наяўную небяспеку;
- не давяраць незнаёмым людзям, нават калі здаецца, што вы чуеце знаёмы голас.
Чытайце таксама:
12‑гадовыя школьніцы з Мінска перадалі махлярам 50 тысяч бацькоўскіх грошай
У Мінску махляры ажанілі мужчыну, каб завалодаць ягонай кватэрай