Севярынец: Не будзе Ціханоўскай — будзе нуль
Але трэба зважаць і на пазіцыю Пазняка, каб не патануць у моры чужых інтарэсаў, раіць былы палітвязень.
«Святлана Ціханоўская на сення — адзіная беларуская постаць, на якую зважаюць у міжнародным маштабе. Не будзе Ціханоўскай — будзе нуль. Так працуе міжнародная палітыка. Калі беларусы не могуць вызначыцца альбо сварацца міжсобку — у сенняшнім бурлівым і зменлівым свеце гэта азначае, што нас не будуць браць у разлік», — зазначыў у сваім фэйсбуку Павел Севярынец, тлумачачы сваю пазіцыю.
З другога боку, піша ён, Пазняк — паслядоўны і жорсткі выразнік беларускага нацыянальнага інтарэсу і беларускага выжывання.
«Калі не зважаць на Пазняка — легка згубіць берагі і патануць у моры чужых інтарэсаў. У пікавы час альтэрнатывы нацыянальнаму адзінству няма. Гэта азы палітыкі. Таму беларусы маюць сціснуць зубы і выйсці шчыльнымі радамі. Ніяк інакш», — кажа экс-палітвязень.