БЕЛ Ł РУС

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

11.01.2026 / 17:53

Nashaniva.com

Мужчыну шукаюць з 7 студзеня.

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер. 53‑гадовы мужчына адсутнічае па месцы жыхарства ў Лімасоле з 7 студзеня, паведамляе паліцыя Кіпра.

Баўмгертнер раней быў гендырэктарам «Уралкалія».

Калі ў 2013 годзе ён прыляцеў у Беларусь па запрашэнні тагачаснага прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, яго арыштавалі. Трымалі ў СІЗА КДБ.

Яго арышту папярэднічаў беларуска-расійскі калійны канфлікт, які пачаўся пасля таго, як «Уралкалій» абвясціў пра спыненне продажаў праз сумеснае з Беларуссю ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». Праз гэтага трэйдара ажыццяўлялі продажы і «Уралкалій», і дзяржпрадпрыемства «Беларуськалій». Пры гэтым абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў няўзгодненых продажах у абход БКК. 

Першапачаткова Баўмгертнера абвінавацілі ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, затым абвінавачванне было дапоўнена крадзяжом. Пасля бізнэсмена дэпартавалі ў Расію, дзе ў дачыненні да яго таксама была распачата крымінальная справа. Пазней справу закрылі «ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства».

У 2015‑2017 гадах Баўмгертнер працаваў на пасадзе гендырэктара партовай кампаніі Global Ports. Пасля ўзначальваў швейцарскую кампанію Alevo.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула