На якім Беларусь месцы ў свеце па запасах нафты?
Беларусь уваходзіць у сусветны рэйтынг краін па запасах нафты, хоць і знаходзіцца ў яго ніжняй частцы. Паводле звестак OPEC, даказаныя запасы нафты ў Беларусі ацэньваюцца на 198 мільёнаў барэляў. Гэта дазваляе нашай краіне заняць 41 месца ў свеце, піша Thinktanks.pro.
Нафта, здабытая ў Жлобінскім раёне. Фота: «Наша Ніва»
Калі параўноўваць Беларусь з найбліжэйшымі суседзямі, то Расія займае 8‑е месца ў свеце з запасамі каля 80 мільярдаў бараляў. Ва Украіне таксама запасы большыя, чым у Беларусі: каля 395 мільёнаў бараляў і 39‑е месца ў сусветным рэйтынгу. У той жа час нашы суседзі з краін Еўрасаюза ў рэйтынг увогуле не трапілі.
Абсалютным сусветным лідарам запасаў нафты застаецца Венесуэла — 303,2 мільярда бараляў, або каля 17% сусветных запасаў. Далей ідуць Саудаўская Аравія (267,2 мільярда бараляў), Іран (208,6 мільярда бараляў), Канада (163 мільярды бараляў) і Ірак (145 мільярдаў бараляў).
Чытайце таксама:
Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»
Трамп хоча здабываць нафту ў Венесуэле. Наколькі гэта рэальна і каму яна дастанецца?