БЕЛ Ł РУС

У Мінску дзяўчына паказала, як ездзіць у краму на сноўбордзе ВІДЭА

10.01.2026 / 20:31

Nashaniva.com

Цыклон «Улі» насыпаў у Беларусі столькі снегу, што жыхарам нічога не застаецца, як толькі выкарыстоўваць сітуацыю для забаў, не выбіраючыся адмыслова для гэтага ў горы.

Скрыншот з відэа

Адна з карыстальніц сацсеткі Threads паказала, як, скарыстаўшыся з таго, што мінская вуліца мае невялікі схіл, можна даволі доўгую дыстанцыю праехаць на сноўбордзе.

«Я знайшла найлепшы варыянт, як дабірацца па хлеб», — пажартавала яна.

Посмотреть в Threads

Адзін з каментатараў паказаў у адказ «крыху палепшаны» варыянт, дзе сноўборд з гаспадаром цягне, нібыта ва ўмовах Крайняй Поўначы, запрэжаны сабака. 

Посмотреть в Threads

Увогуле каментатары сустрэлі відэа пазітывам і жартамі, адно што толькі цікавіліся, як пасля дабірацца назад. Зрэшты, у гэтым не было арыгінальнасці — былі варыянты толькі «ножкамі» ці, як у выпадку самой гэтай дзяўчыны: «Муж унізе забраў на машыне (таксама свайго кшталту пад'ёмнік)».

Праўда, сярод суцэльнага пазітыву пракідаліся і раздражнёныя каментарыі:

«Божа, толькі ад самакатчыкаў пазбавіліся, а тут яшчэ і гэтыя павылазілі. Пабачу хоць бы праз дарогу — выклічу міліцыю».

Чытайце таксама:

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска

«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары

Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»

Вышыня снежнага покрыва складае да 47 см

Каментары да артыкула