БЕЛ Ł РУС

Доля беларускага вытворцы ў продажах новых аўто дасягнула 70%

10.01.2026 / 18:40

Nashaniva.com

Снежань 2025 года, традыцыйна самы актыўны месяц для аўтарынку, пацвердзіў лідарства айчыннага аўтапраму. Беларускімі дылерамі рэалізавана 5,7 тыс. новых легкавых аўтамабіляў, прывялі статыстыку ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.

Фота ілюстрацыйнае

Нягледзячы на тое, што агульны аб'ём продажаў у снежні 2025 года знізіўся на 14% у параўнанні са снежнем 2024 года, ключавой падзеяй стаў рэкордны вынік «БелДжы».

Завод рэалізаваў 4069 аўтамабіляў брэндаў Belgee і Geely, што амаль на 50% перавышае паказчык лістапада 2025 года. Рост забяспечылі прывабныя цэнавыя прапановы і льготныя праграмы крэдытавання, адзначылі ў БАА.

У выніку на долю айчыннага вытворцы ў справаздачным перыядзе прыйшлося 70% усіх продажаў новых легкавых аўтамабіляў у краіне.

Чытайце таксама:

Дырэктар «БелДжы» расказаў, на якой машыне сам ездзіць

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым

Завод «БелДжы» масава адклікае некаторыя свае аўтамабілі

Каментары да артыкула