БЕЛ Ł РУС

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

9.01.2026 / 19:40

Nashaniva.com

З рэдакцыяй выдання «Анлайнер» звязаўся пасынак 59‑гадовага мужчыны, знойдзенага мёртвым сёння раніцай у раёне мінскай вуліцы Байкальскай. Ён расказаў, што на самай справе сітуацыя выглядае крыху інакш, чым пра яе расказалі ў Threads.

Фота: «Анлайнер»

Са слоў суразмоўцы, ягонаму айчыму стала кепска раніцай па дарозе на працу.

«Да яго выязджала рэанімацыйная брыгада, яе сустракалі ў двары. Айчым памёр у двары дома, ён не быў пад снегам», — запэўніў мужчына.

Раней паведамлялася, што сёння раніцай падчас расчысткі двара каля дома № 66 па вуліцы Байкальскай жыхары знайшлі пад снегам цела мужчыны.

Чытайце таксама:

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Ці даць кур’ерам выхадны ў завіруху? Людзі спрачаюцца, бізнэс адгукаецца

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Каментары да артыкула