У Беларусі існуюць пенсіі, якія можна перадаваць у спадчыну
Начальніца галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава расказала ў эфіры праграмы «Беларускае времечко» пра тое, ці можна пасля заўчаснай смерці чалавека нашчадкам прэтэндаваць на ягоныя пенсійныя грошы.
Фота ілюстрацыйнае
Са слоў чыноўніцы, такая магчымасць сапраўды ёсць — гаворка ідзе пра назапашвальную пенсію з фінансавай падтрымкай дзяржавы.
Калі ўдзельнік гэтай праграмы яшчэ не дасягнуў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і памёр, то выплачаныя за яго страхавыя ўнёскі пераходзяць у спадчыну.
Калі ж чалавек ужо дасягнуў пенсійнага ўзросту і атрымліваў дадатковую назапашвальную пенсію, то спадчыннікам перадаецца менавіта назапашаная частка гэтых выплат.
Чытайце таксама:
Джо Байдэн выслужыў пенсію большую, чым заробак у Трампа
Ці зможа пенсіянерка атрымаць спадчыну, калі сужыцель памёр, а афіцыйнага шлюбу не было? Шанцы ёсць
Ад звычайных пенсіянераў да багацеяў: хто і як гуляе ў мінскіх казіно