БЕЛ Ł РУС

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў

8.01.2026 / 23:24

Nashaniva.com

Апазіцыйныя каналы сцвярджаюць, што на вуліцы Тэгерана выйшлі сотні тысяч дэманстрантаў. Выступы пратэсту супраць рэжыму аяталаў распаўсюдзіліся на сотню населеных пунктаў ва ўсім Іране.

Скрыншот з відэа

Шэраг тэлеграм-каналаў распаўсюджвае інфармацыю, што буйны прамысловы горад Керэдж, які знаходзіцца недалёка ад Тэгерана, нібыта перайшоў пад кантроль паўстанцаў. Паводле гэтых жа звестак, пратэсныя выступы закранулі не толькі рэгіёны, але ўжо дайшлі і да сталіцы Ірана.

На захадзе краіны, у правінцыі Керманшах, падчас сутыкненняў паміж сілавікамі і пратэстоўцамі загінулі двое супрацоўнікаў Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Гэты інцыдэнт сведчыць пра рост напружанасці і ўзровень гвалту падчас пратэстаў.

На фоне падзей прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з жорсткай заявай. Ён паведаміў, што Злучаныя Штаты нанясуць «магутны ўдар» па Іране, калі іранскія ўлады пачнуць забіваць пратэстоўцаў. Паводле слоў Трампа, гэтае папярэджанне ўжо было афіцыйна перададзенае кіраўніцтву Ірана.

Калі пратэстоўцам удасца скінуць рэжым, можна спадзявацца сярод іншага, што спыняцца пастаўкі дэталяў для расійскіх «шахедаў».

Чытайце таксама:

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт

Пратэстоўцы ў Іране заявілі, што ўзялі пад кантроль два гарады

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай

Каментары да артыкула