БЕЛ Ł РУС

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт

8.01.2026 / 22:38

Nashaniva.com

Пра поўнае адключэнне доступу да інтэрнэту ў Іране паведамляе маніторынгавая арганізацыя NetBlocks, якая адсочвае працу сеткі ў розных краінах свету.

Фота: NetBlocks

«Звесткі ў рэжыме рэальнага часу паказваюць, што Іран цяпер знаходзіцца ў стане агульнанацыянальнага адключэння інтэрнэту; інцыдэнт адбыўся пасля серыі ўсё большых мер лічбавай цэнзуры, накіраваных супраць пратэстаў па ўсёй краіне, і ён перашкаджае праву грамадскасці на камунікацыю ў крытычны момант», — гаворыцца ў публікацыі.

Адключэнне сувязі ў Іране адбылося на фоне маштабных масавых пратэстаў, што не спыняюцца ў краіне ўжо дванаццаць дзён. 

Поўнае блакаванне інтэрнэту істотна ўскладняе распаўсюд інфармацыі, сувязь паміж грамадзянамі і працу незалежных крыніц, што робіць сітуацыю ў гэтай краіне яшчэ больш закрытай для знешняга свету.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон нанясе «вельмі магутны ўдар» па Іране ў тым выпадку, калі сілавікі пачнуць забіваць людзей. Паводле розных ацэнак, усяго падчас вулічных пратэстаў у Іране ўжо загінулі каля 40 чалавек, яшчэ тысячы людзей былі затрыманыя.

Чытайце таксама:

Пратэстоўцы ў Іране заявілі, што ўзялі пад кантроль два гарады

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

Аятала Алі Хаменэі плануе ўцячы з Ірана ў Маскву ў выпадку форс-мажору

«Як толькі дыктатуры сутыкаюцца з рэальнай сілай, яны хутка церпяць паразу»

Каментары да артыкула