Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф
Вядомая беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, якая ўжо некалькі гадоў жыве ва Украіне, выйшла замуж за яе абаронцу і нарадзіла сына, расказала ў інстаграме, які цярністы шлях давялося прайсці, каб атрымаць у гэтай краіне дазвол на пастаяннае месца жыхарства.
Маргарыта Ляўчук з пасведчаннем ад ПМЖ ва Украіне. Фота: інстаграм-старонка Маргарыты Ляўчук
«Шлях да таго, каб беларусцы ва Украіне зараз чалавекам звацца:
- выйсці замуж за ўкраінца;
- нарадзіць сына ўкраінца;
- сабраць шмат розных дакументаў, зрабіць на іх пераклады і не раз, бо херовыя перакладчыкі перакласці з першага разу не могуць;
- змарнаваць гадзіну часу на допыт СБУ;
- дзве гадзіны на праходжання паліграфу;
- чакаць восем месяцаў;
- нарэшце пабачыць пісьмовы дазвол на атрыманне ПМЖ;
- але перад тым як атрымаць сам пластыкавы ID, чакаць праверку на месцы рэгістрацыі прадстаўнікоў міграцыі;
- яшчэ раз атрымаць дазвол ад СБУ.
І вуаля:
Я з украінскім ПМЖ і сёння нават выпью», — напісала Маргарыта Ляўчук.
Чытайце таксама:
Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце
Сын Маргарыты Ляўчук нарэшце атрымаў украінскі пашпарт
Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці
Маргарыта Ляўчук упершыню паказала сына ВІДЭА
Абраннік Маргарыты Ляўчук расказаў, як пазнаёміўся з ёй і даведаўся пра дзіця