БЕЛ Ł РУС

Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка развялася пасля 23 гадоў шлюбу

8.01.2026 / 12:21

Nashaniva.com

Пасля разводу спартсменка пераехала з роднага Брэста ў сталіцу.

Фота: sport5.by

Беларуская бягуха Юлія Несцярэнка, якая перамагла на Алімпійскіх гульнях-2004 у Афінах у бегу на 100 метраў, нядаўна развялася.

З мужам Дзмітрыем яна была ў шлюбе з 2002 года.

Пасля разводу спартсменка пераехала з роднага Брэста ў сталіцу.

«Так атрымалася, што маё асабістае жыццё карэнным чынам змянілася. Я развялася і вырашыла: калі мяняць, то мяняць усё кардынальна. Каб не было магчымасці вяртацца ў мінулае, як гэта часам здараецца, калі людзі расстаюцца», — расказала Несцярэнка «Прэсболу».

Былы муж пасля патлумачыў, што развяліся яны ў верасні 2025 года. «Нічога такога. Нармальна мы рассталіся. Проста спакойна разышліся», — адказаў ён.

Дзмітрый расказаў, што развод прапанавала Юлія, новай сям'і ніхто з іх пакуль не мае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула