БЕЛ Ł РУС

«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары

5.01.2026 / 17:47

Nashaniva.com

У вёсцы Стрыеўка Гродзенскага раёна мужчына абсталяваў трасу для цюбінгу непасрэдна ў сваім двары. Каб зрабіць схіл, ён выкарыстаў снег, які застаўся пасля прыбірання сцежак, паведамляе Newgrodno.by.

Хоць гарналыжны комплекс пад Гроднам пакуль закрыты, дзякуючы такой ініцыятыве дзеці могуць катацца на санках і цюбінгах проста ў двары.

Схіл атрымаўся пакаты і даволі доўгі, таму хуткасць на трасе невялікая, але задавальненне дзеці атрымліваюць, а да таго ж забава выглядае цалкам бяспечнай.

@nashaniva У Беларусі схаладае да мінус трыццаці! Лютыя маразы і жудасныя снегапады ўжо паралізавалі Еўропу – заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ. Цалкам верагодна, што і да нас дойдзе! #прогнозпогоды #погодабеларусь #беларусьновости #снегопад #снег ♬ mirage - théos & Antent

Чытайце таксама:

У Гродне прыдумалі суперпросты спосаб, як абараніць дзяцей, якія коўзаюцца з горак

Беларусы штурмуюць снежныя горкі ВІДЭА

У мінскім Сухараве з'явілася новая пляцоўка для цюбінгу

Каментары да артыкула