БЕЛ Ł РУС

У Мінску абвясцілі акцыю «Елкі ў трэскі»

5.01.2026 / 17:36

Nashaniva.com

Мінчукі могуць экалагічна пазбавіцца ад навагодніх дрэў. Здаць ёлкі, сосны і піхты на ўтылізацыю можна будзе 12 і 19 студзеня, паведамілі на прадпрыемстве «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

Здымак ілюстрацыйны

Ёсць важная ўмова — дрэвы павінны быць цалкам ачышчаныя ад навагодніх упрыгажэнняў, мішуры і не быць упакаванымі ў поліэтыленавую плёнку.

Вываз будзе рабіцца ў стандартныя гадзіны працы смеццявозаў.

Пункты прыёму будуць адкрытыя ва ўсіх раёнах горада. Поўны спіс адрасоў можна паглядзець па спасылцы.

Чытайце таксама:

Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка

У Баранавічах галоўную навагоднюю ёлку запальваў эльф на пажарнай драбіне ВІДЭА

Стала вядома, якая навагодняя цацка стала сёлетнім лідарам продажаў у Беларусі

Каментары да артыкула