БЕЛ Ł РУС

УСУ ўдарылі па найбуйнейшым расійскім вытворцу акумулятараў для беспілотнікаў і ракет

5.01.2026 / 16:54

Nashaniva.com

Познім вечарам 4 студзеня Украіна нанесла ўдар дронамі па Ліпецкай вобласці Расіі. Абломкі аднаго з беспілотнікаў упалі ў прамысловай зоне горада Ялец, выклікаўшы пажар, які да 1‑й ночы ўдалося лакалізаваць, паведаміў губернатар Ліпецкай вобласці Ігар Артамонаў.

Фота ілюстрацыйнае

Цэллю атакі стала ПАТ «Энергія» — найбуйнейшы расійскі вытворца акумулятараў, у тым ліку для дронаў, ракет, авіяцыі і флоту. Як сведчаць відэа і фотаздымкі мясцовых жыхароў, у выніку налёту на завод узнік моцны пажар у цэху вайсковай прадукцыі. Ступень пашкоджанняў пакуль дакладна не вядомая.

З людзей, як паведамляецца, ніхто не пацярпеў.

Завод у Яльцы ўжо двойчы падвяргаўся атакам украінскіх БПЛА ў 2025 годзе: у ліпені і ў ноч на 23 мая, калі ў выніку пажару пацярпелі 9 супрацоўнікаў. Асноўная прадукцыя завода — хімічныя крыніцы току, якія выкарыстоўваюцца як у абароннай прамысловасці, так і ў цывільнай авіяцыі, марскім транспарце і энергетычным сектары.

Паводле інфармацыі Міністэрства абароны РФ, з 20:00 да 23:00 4 студзеня расійская СПА знішчыла 41 дрон ва ўсёй краіне, у тым ліку чатыры — у Ліпецкай вобласці. 

Чытайце таксама:

УСУ атакавалі Маскву дзясяткамі дронаў

ЦРУ пацвердзіла, што Украіна не цэліла ў Пуціна ці ў яго рэзідэнцыю падчас свайго ўдару дронамі

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

Каментары да артыкула