БЕЛ Ł РУС

У Францыі вынеслі прысуд па справе аб цкаванні Брыжыт Макрон

5.01.2026 / 15:44

Nashaniva.com

Суд над дзесяццю чалавекамі адбыўся ў мінулым кастрычніку. Прысуд вынеслі сёння.

Брыжыт Макрон. Фота: Stephanie Lecocq / Pool via AP

Суд над дзесяццю чалавекамі адбыўся ў мінулым кастрычніку. Яны распаўсюджвалі ў сацыяльных сетках абразы і фальшывыя звесткі пра першую лэдзі, напрыклад, што жонка прэзідэнта Францыі з'яўляецца трансгендарнай жанчынай, паведамляе Bfmtv.com

Восем абвінавачаных былі асуджаныя на тэрміны ад чатырох да васьмі месяцаў пазбаўлення волі з умоўным пакараннем. Шэсць месяцаў рэальнага зняволення было прызначана аднаму з абвінавачаных за адсутнасць на пасяджэнні суда.

Сярод асуджаных Арэльен Пуарсон атрымаў 8 месяцаў пазбаўлення волі з умоўным пакараннем, а таксама праходжанне курса па павышэнні павагі да людзей у сацсетках. Яго акаўнт у сацыяльных сетках быў прыпынены. Амандзін Руа была асуджана на 6 месяцаў пазбаўлення волі з умоўным пакараннем з такімі ж дадатковымі мерамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула