УСУ атакавалі Маскву дзясяткамі дронаў
4 студзеня на Маскву другі дзень запар праводзіліся атакі дзясяткаў украінскіх дронаў. Па словах мэра Масквы Сяргея Сабяніна, да 19:00 было збіта як мінімум 28 беспілотнікаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka
Атакі пачаліся каля 15:00, а на месцах падзення абломкаў працавалі экстранныя службы. Міністэрства абароны РФ пакуль не публікавала інфармацыі пра масавыя атакі на сталічны рэгіён.
У сувязі з атакамі дронаў Расавіяцыя часова закрыла асноўныя маскоўскія аэрапорты — «Унукава», «Дамадзедава» і «Жукоўскі». Апошні ўжо, праўда, аднавіў працу, а «Унукава» і «Дамадзедава» прымаюць і адпраўляюць рэйсы толькі з дазволу адпаведных органаў. У выніку затрымана каля 200 рэйсаў.
Раней, у ноч з 3 на 4 студзеня, СПА Масквы збіла яшчэ 29 дронаў УСУ.
Чытайце таксама:
ЦРУ пацвердзіла, што Украіна не цэліла ў Пуціна ці ў яго рэзідэнцыю падчас свайго ўдару дронамі