БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнік «Белпола» заявіў, што ў іх ёсць дэталёвыя планы ўсіх рэзідэнцый Лукашэнкі

4.01.2026 / 9:12

Nashaniva.com

Так Уладзімір Жыгар адрэагаваў на інфармацыю, што амерыканскі спецназ адпрацоўваў захоп Мадуры на макеце-копіі рэзідэнцыі венесуэльскага дыктатара.

Аляксандр Лукашэнка прымае расійскую прапагандыстку ў адной са сваіх рэзідэнцый. Скрыншот з відэа

«Каб узяць Мадуру, Delta Force прадбачліва пабудавала дакладную копію ягонага дома і адпрацавала ўсё да аўтаматызму — каб, не дай бог, без накладак. Спадарства! На ўсялякі выпадак паведамляем: усе планы будынкаў, чарцяжы, схемы камунікацый і іншая дробязь у нас, зразумела, ёсць, — напісаў у фэйсбуку прадстаўнік ініцыятывы сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар і пажартаваў. — Заўсёды радыя дапамагчы. Працуем без выходных».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула