БЕЛ Ł РУС

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле

3.01.2026 / 18:56

Nashaniva.com

Нобелеўская лаўрэатка і апазіцыйны палітык Венесуэлы Марыя Карына Мачада звярнулася да венесуэльцаў. Свой зварот яна апублікавала ў сацсетках.

Марыя Карына Мачада. Фота: Jesus Vargas/Getty Images

«Мы змагаліся гадамі, мы аддалі ўсё, і гэта таго варта было. Тое, што павінна было здарыцца, адбываецца».

«Гэта час грамадзян», — кажа Мачада. Яна дадае, што Эдмунда Гансалеса Уруція, які ўдзельнічаў у выбарах 2024 года ад апазіцыі, павінен неадкладна прыняць свой канстытуцыйны мандат і быць прызнаным Галоўнакамандуючым Нацыянальных узброеных сіл.

«Сёння мы гатовыя пацвердзіць наш мандат і ўзяць уладу».

Мачада звярнулася да венесуэльцаў.

«Венесуэльцы, якія знаходзяцца ўнутры краіны: будзьце гатовыя выканаць тое, пра што мы вельмі хутка паведамім вам праз нашы афіцыйныя каналы.

Венесуэльцы, якія знаходзяцца за мяжой: вы патрэбныя нам мабілізаванымі, каб актывізаваць урады і грамадзян свету і ўжо зараз далучыць іх да вялікай аперацыі па будаўніцтве новай Венесуэлы».

«ВЕНЕСУЭЛА БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ! Ідзём рука аб руку з Богам да самага канца», — скончыла палітык свой зварот.

View this post on Instagram

A post shared by María Corina Machado (@mariacorinamachado)

Чытайце таксама:

Што будзе ў Венесуэле далей? Тры сцэнарыі

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу

Каментары да артыкула