БЕЛ Ł РУС

Што будзе ў Венесуэле далей? Тры сцэнарыі

3.01.2026 / 16:22

Nashaniva.com

Паводле Канстытуцыі Венесуэлы, улада павінна перайсці да віцэ-прэзідэнта Нікаласа Мадуры — Дэлсі Радрыгес. Аднак венесуэльская апазіцыя можа паспрабаваць скарыстацца гэтым момантам.

Прыхільнікі ўрада вывешваюць плакаты з выявай прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры і былога прэзідэнта Уга Чавеса ў цэнтры Каракаса пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што Мадура быў схоплены і вывезены самалётам з краіны. 3 студзеня 2026 года. Фота: AP Photo/Matias Delacroix

CNN апісвае тры магчымыя сцэнары.

Першы — фармальна канстытуцыйныУ выпадку таго, што называецца «абсалютнай адсутнасцю» прэзідэнта, віцэ-прэзідэнтка — Дэлсі Радрыгес — бярэ на сябе кіраванне і прызначае выбары на працягу 30 дзён. Новаабраны прэзідэнт пасля гэтага займае пасаду на поўны шасцігадовы тэрмін.

Другі сцэнар — крах рэжыму, пры якім ключавыя асобы рэжыму сыходзяць у адстаўку або ўцякаюць. Найбольш імаверным кандыдатам ад апазіцыі лічыцца Эдмунда Гансалес Уруція, які ўдзельнічаў у выбарах 2024 года. Гансалес, навуковец і шматгадовы дыпламат, цяпер знаходзіцца ў выгнанні ў Іспаніі. Яго падтрымлівае нядаўняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру, дэмакратычная актывістка Марыя Карына Мачада. Выступаючы ў Осла пасля атрымання прэміі, Мачада заявіла, што яе рух рыхтуецца да «ўпарадкаванага і мірнага пераходу», як толькі Мадура сыдзе. У снежні яна адзначыла, што Гансалес запрасіў яе стаць віцэ-прэзідэнтам і што «пераважная большасць» паліцыі і ўзброеных сіл будзе выконваць загады новай адміністрацыі, як толькі пачнецца палітычны транзіт.

Трэці сцэнар — вайсковы захоп улады. Цяперашні міністр абароны Уладзімір Падрына Лопес, які выступіў пасля ўдараў ЗША, заявіў, што Венесуэла будзе супраціўляцца прысутнасці замежных войск у краіне. «Гэтае ўварванне — найвялікшая знявага, якую калі-небудзь цярпела краіна», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

У ЗША збіраюцца судзіць захопленага Мадуру

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Каментары да артыкула