БЕЛ Ł РУС

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву

2.01.2026 / 15:0

Nashaniva.com

Па сутнасці, гэта тое самае, што і «Байсол» — зборы беларусам, якія трапілі ў бяду.

Андрэй Стрыжак

Праваабаронца Андрэй Стрыжак абвясціў аб стварэнні новай ініцыятывы дапамогі Belaid.

«Belaid — нашая беларуская дапамога адно аднаму, без абмежаванняў і доўгай бюракратыі», — піша ён.

Стрыжак хоча стварыць «дабрачынную платформу ўзаемападтрымкі, якой можна будзе карыстацца ўсім, хто лічыць сябе беларусам» — як унутры краіны, так і па-за яе межамі.

На цяперашнім этапе ён збірае каманду і грошы:

«Твой данат пойдзе на распрацоўку аплатнай платформы і сайта, выдаткі на адміністраванне сістэмы. Я пачынаю новую справу без фінансавання і каманды, але ж з разуменнем што я буду рабіць, калі і як. А гэта галоўнае для старту».

Андрэй Стрыжак пакінуў «Байсол» у верасні 2025 года пасля скандалу з дзікпікамі.

40‑гадовы Андрэй Стрыжак займаўся праваабарончай дзейнасцю з 2007 года. Сярод ягоных заслуг — арганізацыя гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад вайны на Данбасе. Ён быў арганізатарам кампаніі ByCovid19 і ініцыятывы BY_help, а пасля сузаснавальнікам Фонду салідарнасці BYSOL, дапамога якіх дайшла да тысяч людзей. 

Чытайце таксама: Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула