БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

30.12.2025 / 21:35

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што візіт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ва Украіну быў бы вельмі карысным. Ён асабліва падкрэсліў, што было б пажадана, каб Трамп прыляцеў, непасрэдна самалётам ва Украіну, а не прыехаў, як усе астатнія замежныя госці, спачатку ў Польшчу, і потым ад мяжы цягніком.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Зяленскі адзначыў, што прыезд Трампа сведчыў бы пра магчымасць разлічваць на спыненне агню і падтрымку амерыканскім бокам плана па заканчэнні вайны.

Ён дадаў, што Украіна гатовая прыняць прэзідэнта ЗША ў любы момант, калі будуць створаныя ўсе магчымасці і гарантаваная бяспека.

Сам Трамп 28 снежня заявіў, што пакуль не плануе прыезду ва Украіну, але не выключае такой магчымасці, калі гэта дапаможа дасягненню міру.

Акрамя таго, Зяленскі пракаментаваў заяву прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска пра тое, што ЗША могуць размясціць свае войскі ва Украіне ў рамках гарантый бяспекі пасля дасягнення міру. Ён сказаў:

«Гэта можа пацвердзіць, калі шчыра, прэзідэнт ЗША. Гэта войскі ЗША, і таму менавіта Амерыка прымае такія рашэнні. Безумоўна, мы гэта прагаворваем і з прэзідэнтам Трампам, і з прадстаўнікамі кааліцыі ахвотных. Мы хацелі б гэтага. Гэта моцная пазіцыя была б у гарантыях бяспекі».

Чытайце таксама:

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Eўрапейскія лідары правялі кансультацыі па выніках сустрэчы Трампа і Зяленскага

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не можа проста адмовіцца ад сваіх тэрыторый

Трамп «пазітыўна» пагаварыў з Пуціным

Зяленскі: Украіна хоча атрымаць ад ЗША гарантыі бяспекі на 30—50 гадоў, Трамп абяцаў падумаць

Каментары да артыкула