БЕЛ Ł РУС

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

30.12.2025 / 20:15

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск пасля тэлеканферэнцыі еўрапейскіх лідараў заявіў, што ЗША ўпершыню выказалі гатоўнасць даць Украіне гарантыі бяспекі, якія могуць уключаць прысутнасць амерыканскіх войскаў на яе тэрыторыі, паведамляе «РБК-Украіна».

Дональд Туск. Фота: Henry Nicholls, Pool Photo via AP

Па словах Дональда Туска, такі падыход дае надзею на завяршэнне вайны, аднак для Кіева гэта патрабуе кампраміснага падыходу па тэрытарыяльных пытаннях. Ён адзначыў, што магчымыя тэрытарыяльныя саступкі павінны суправаджацца рэальнымі гарантыямі бяспекі пасля дасягнення міру.

28 снежня прэзідэнты Украіны і ЗША Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп абмяркоўвалі амерыканскі мірны план для Украіны. Пасля сустрэчы Трамп паведаміў пра пэўны прагрэс па Данбасе, аднак канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Ён таксама аб’явіў пра стварэнне спецыяльнай працоўнай групы для мірнага ўрэгулявання, якая будзе ўзаемадзейнічаць з Расіяй.

Зяленскі адзначыў, што план па міры ўзгоднены на 90%, а гарантыі бяспекі ад ЗША — на 100%. Паводле інфармацыі СМІ, Трамп гатовы зацвердзіць гэтыя гарантыі праз Кангрэс ЗША, а прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пацвердзіў прагрэс у пытанні ўнёску краін «кааліцыі ахвотных» у справу бяспекі Украіны.

Саюзнікі плануюць сустрэцца ў студзені для канчатковага ўзгаднення гарантый, у тым ліку разглядаючы магчымасць размяшчэння замежных войскаў на тэрыторыі Украіны.

Чытайце таксама:

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не можа проста адмовіцца ад сваіх тэрыторый

Трамп «пазітыўна» пагаварыў з Пуціным

Зяленскі: Украіна хоча атрымаць ад ЗША гарантыі бяспекі на 30—50 гадоў, Трамп абяцаў падумаць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Каментары да артыкула