БЕЛ Ł РУС

У напоі Aloe Vera выявілі небяспечныя хімічныя рэчывы

30.12.2025 / 14:42

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя Беларусі папярэдзіла аб небяспечным прадукце.

Гаворка ідзе пра негазаваны напой Aloe Vera, выраблены расійскім прадпрыемствам ТАА «Вельта-Пенза». Паводле інфармацыі Расспажыўнагляду, ў партыі прадукцыі была выяўлена тэхнічная вадкасць.

Лабараторныя даследаванні пацвердзілі наяўнасць небяспечных лятучых арганічных злучэнняў у пяці ўзорах напою і ў пробе канцэнтрату.

Расследаванне працягваецца, а дзейнасць завода-вытворцы прыпыненая.

Службы санітарна-эпідэміялагічнага нагляду ў Беларусі ўжо праводзяць праверкі і канфіскуюць небяспечны напой з продажу.

Міністэрства аховы здароўя настойліва заклікае неадкладна ўстрымацца ад ужывання гэтага напою. Калі вы ўбачылі гэты прадукт у краме, паведаміце пра гэта ў мясцовую ўстанову дзяржаўнага санітарнага нагляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула