БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, якая навагодняя цацка стала сёлетнім лідарам продажаў у Беларусі

29.12.2025 / 17:16

Nashaniva.com

Якая цацка набыла асаблівую папулярнасць у Беларусі ў 2025 годзе, расказаў дырэктар адзінай у краіне фабрыкі ялінкавых цацак «Грай» Андрэй Бягун, піша «Камсамольская праўда».

Фота: belarus-news.by

Як высветлілася, сапраўдным хітом стаў першы вынік супольнага праекта з расійскім «Саюзмультфільмам». Паводле слоў Бегуна, трапіць у такі праект было няпроста праз высокую канкурэнцыю. Пакуль у продажы з’явілася толькі адна мадэль — тэлевізар з зайцам з мультфільма «Ну, пачакай!», але менавіта яна імгненна стала самай запатрабаванай цацкай сезона. Яшчэ некалькі варыянтаў цяпер знаходзяцца на ўзгадненні.

На тэлеканале СТВ дадалі, што фабрыка выпускае каля ста такіх цацак на дзень, аднак і гэтага недастаткова, каб задаволіць попыт. Ужо прададзена некалькі тысяч асобнікаў, і, як адзначыў кіраўнік прадпрыемства, калі б да ажыятажу падрыхтаваліся загадзя, то колькасць продажаў магла б дасягаць дзясяткаў тысяч — не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі.

Журналісты таксама заўважылі, што на маркетплэйсах кошт папулярнага зайчыка даходзіць амаль да 90 рублёў.

Акрамя таго, Андрэй Бягун адзначыў, што асартымент фабрыкі «Грай» штогод абнаўляецца прыкладна на траціну. Сюды ўваходзяць як новыя праекты, так і цацкі з сімваламі года. Паводле ягоных слоў, прадпрыемства заўсёды працуе на апярэджанне: пакуль усе рыхтуюцца сустракаць Год Вогненнага Каня, на фабрыцы ўжо завяршаюць працу над яго вобразамі, а са студзеня пачнуць ужо распрацоўку сімвала 2027 года — казлянят.

Чытайце таксама:

Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка

25+ ідэй падарункаў на Каляды і Новы год ад беларускіх майстроў і брэндаў

Табун навагодніх коней: што можна купіць на Камароўцы ў снежні

Алень на турбіне і Дзед Мароз у купэ цягніка. Дзе ў Мінску самыя незвычайныя навагоднія лакацыі ШМАТ ФОТАЎ

Каментары да артыкула