БЕЛ Ł РУС

«Аватар» у Мінску на Новы год усё ж пакажуць

29.12.2025 / 16:45

Nashaniva.com

Блогер «Мерзкий Кокобай» заўважыў афішу, з якой вынікае, што на вялікім экране SKYLINE Cinema з 1 студзеня 2026 года будуць паказваць новы фільм: «Аватар: Полымя і попел».

Раней у Беларусі прэм’ера гэтага фільма была запланаваная на 27 снежня, але паведамлялася, што расійскія дыстрыб’ютары перанеслі яе на 8 студзеня — адначасова з паказам у Расіі. 

У Расіі гэта звязана з ідэалагічнымі прычынамі: у святочныя дні паказваюць уласны кантэнт, каб ён меў магчымасць зарабіць. Гэта расійскія казкі і мультфільмы: «Царэўна-жабка», «Прастаквашына», «Чабурашка 2».

У Беларусі ж прычынай затрымкі называлася тое, што пракатчыкі не могуць самастойна закупіць копіі фільма — без рашэння з Расіі нічога зрабіць немагчыма.

Чытайце таксама:

У беларускіх кінатэатрах на Новы год замест «Аватара 3» пакажуць «Прастаквашына»

Выходзіць «Аватар: Полымя і попел». Ці ён здзівіць гледачоў?

Акцёр папулярнага серыяла «Вельмі дзіўныя справы» паўтара года не прызнаваўся пра здымкі. Казаў, што грае ў дакументалцы пра маянэз

Памерла французская актрыса Брыджыт Бардо

Каментары да артыкула