БЕЛ Ł РУС

Рабаўнік сам папрасіў выклікаць міліцыю ў Барысаўскім раёне

29.12.2025 / 16:3

Nashaniva.com

Бясплатную пакупку паспрабаваў здзейсніць 51‑гадовы жыхар вёскі Іканы Барысаўскага раёна.

Фота: Lookby.media

Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, мужчына прыйшоў у мясцовую краму, дзе запатрабаваў ад прадаўшчыцы аддаць яму бутэльку гарэлкі, цыгарэты і хлеб. Ён заявіў, што гэта рабаванне. Пры гэтым ён сам настаяў, каб жанчына выклікала міліцыю, паведамляе «Міліцыя Міншчыны».

Спалоханая работніца гандлёвага аб’екта неадкладна паведаміла пра здарэнне ў аператыўна-дзяжурную службу.

Сам жа фігурант, чакаючы прыезду міліцыі, сеў на прыступках крамы і пачаў распіваць алкаголь. Там яго і затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула