БЕЛ Ł РУС

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў

29.12.2025 / 10:3

Nashaniva.com

Экс-галоўнакамандуючы УСУ Валер Залужны плануе пакінуць пасаду пасла ў Вялікабрытаніі студзені. Пра гэта ўкраінскае выданне Nv.ua паведамляе са спасылкай на чатыры крыніцы ў палітычных і дыпламатычных колах.

Фота: Finnbarr Webster Getty Images

Паводле слоў суразмоўцаў, блізкіх да Офіса прэзідэнта Украіны, былы галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны паведаміў пра гэта Зяленскаму яшчэ некалькі тыдняў таму.

— Яны з прэзідэнтам абмяркоўвалі розныя пасады для Залужнага — ад прэм’ер-міністра да кіраўніка Офіса прэзідэнта, але на той момант ён зацікаўленасці не праявіў, — адзначаюць крыніцы выдання.

Паводле слоў іншых крыніц, пэўны час Залужны нават разважаў пра пасаду пасла ў ЗША або галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны, але на дадзены момант рашэнняў наконт гэтага няма. Пра змену пасла ў ЗША цяпер гаворка не ідзе, кажуць суразмоўцы.

Суразмоўцы NV не выключаюць, што Залужны можа вярнуцца ў Кіеў і абвясціць пра сваё рашэнне 4—5 студзеня, калі «нічога не паўплывае на яго рашэнне».

Валерый Залужны быў звольнены з пасады галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны ў лютым 2024 года. Праз некалькі месяцаў ён быў прызначаны паслом Украіны ў Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула