Акцёр папулярнага серыяла «Вельмі дзіўныя справы» паўтара года не прызнаваўся пра здымкі. Казаў, што грае ў дакументалцы пра маянэз
13‑гадовы актор Джэйк Конэлі сыграў шкодніка Дэрэка ў пятым сезоне серыяла «Вельмі дзіўныя справы» ад Netflix.
Фота: Netflix
Падлетак паўтара года не прызнаваўся навакольным пра свой удзел у серыяле і казаў, што здымаецца ў дакументальным фільме пра маянэз. І яму верылі! Пра гэта актор расказаў на амерыканскім шоу Джымі Фэллона.
Джэйк Конэлі прайшоў кастынг на ролю Дэрэка яшчэ ў 2024 годзе. Але пра свае здымкі ў серыяле не мог нікому расказваць. Ён смяецца, што пасля яго адказу пра дакументалку пра маянэз у людзей больш не ўзнікала дадатковых пытанняў.
Апошні, пяты, сезон серыяла «Вельмі дзіўны справы» выходзіць у канцы гэтага года. Частку серый ужо прэзентавалі 26 лістапада і 26 снежня, а апошнюю серыю выпусцяць на самы новы год — 31 снежня. Серыял расказвае пра загадкавыя падзеі ў амерыканскім горадзе Хокінс у 1980-я. Па жанры гэта сумесь навуковай фантастыкі, хорару, драмы і падлеткавага кіно. Гэты серыял стаў адным з самых папулярных у гісторыі Netflix.
Чытайце таксама:
Выходзіць фінал культавага серыяла «Вельмі дзіўныя справы». Гледачы абрынулі Netflix
Netflix купляе Warner Bros за $82,7 мільярда
Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года
Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 2025