БЕЛ Ł РУС

За год у Беларусь можна будзе ўвезці 20 тысяч «ільготных» электрамабіляў

27.12.2025 / 10:43

Nashaniva.com

Новыя правілы запрацуюць з 22 студзеня 2026 года — і пакуль у Беларусь не ўвязуць 20‑тысячны электрамабіль.

Еўразійская эканамічная камісія дамовілася аб колькасці аўтамабіляў, якія можна ўвозіць у розныя краіны без аплаты мытных пошлін.

Жыхарам Беларусі дазваляецца ўвезці ў 2026 годзе 20 тысяч «чыстых электрычак» (код 8703 80 000 3 ТН ЗЭД ЕАЭС).

Жыхарам Арменіі і Кыргызстана — па 15 тысяч «чыстых электрычак» і «паслядоўных гібрыдаў» (код 8703 80 000 5 ТН ЗЭД ЕАЭС).

Льгота працуе толькі для грамадзян, якія пастаянна жывуць у Беларусі, Арменіі і Кыргызстане. Прадаваць гэтыя машыны грамадзянам Расіі і Казахстана нельга.

Льгота пачне дзейнічаць 22 студзеня 2026 года — і будзе актуальнай да таго часу, пакуль не будзе выбрана ўся квота.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула