БЕЛ Ł РУС

У Расіі затрымалі 70 чалавек, якія маліліся за здароўе Зяленскага

27.12.2025 / 8:40

Nashaniva.com

Яны былі прыхаджанамі «Школы адзінага прынцыпу».

Увечары 26 снежня ў Пецярбургу затрымалі 70 прыхаджан «Школы адзінага прынцыпу». Яе ўдзельнікі маліліся за Узброеныя сілы Украіны і за здароўе Уладзіміра Зяленскага, прасілі Бога абараніць украінскія вобласці ад удараў і ўберагчы расіян ад мабілізацыі.

Затрыманых адпусцілі, праводзіцца праверка. Усім ім пагражае крымінальная справа за «ваенныя фэйкі».

У кіраўніцтва школы ўваходзяць выкладчыкі ВНУ і школ, у тым ліку прафесарка Пецярбургскай акадэміі постдыпломнай педагагічнай адукацыі Вольга Даўтава. Яе затрымалі 10 снежня 2025-га.

На сайце «Школы адзінага прынцыпу» пазначана, што там «раскрываюцца ў сучаснай вобразнай сістэме механізмы таго, што адбываецца ў свеце, і даюцца методыкі для ўнутранага духоўнага сталення». Заснавальніцай з'яўляецца Вольга Асаўляк, — «містык, паэтэса, чалавек, які прывёў да ўсвядомленай веры дзясяткі тысяч людзей».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула