БЕЛ Ł РУС

Зяленскі дапусціў, што Трамп можа прыехаць ва Украіну для падтрымкі плана мірнага пагаднення

26.12.2025 / 22:32

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дапусціў магчымасць візіту Дональда Трампа ў Кіеў. У эксклюзіўным інтэрв’ю выданню Axios ён адзначыў, што амерыканскі лідар мог бы асабіста расказаць пра дэталі мірнага пагаднення ўкраінскаму народу перад магчымым рэферэндумам.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Зяленскі пацвердзіў, што дарадцы Трампа — Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер — ужо гатовыя наведаць Украіну. Аднак ён выказаў думку, што візіт самога прэзідэнта ЗША быў бы найлепшым спосабам пераканаць грамадства ў надзейнасці дамоўленасцяў.

Зяленскі папярэдзіў: калі такі візіт ці агітацыя перад рэферэндумам будуць праходзіць пад агнём, яны не будуць мець поспеху. «Людзі будуць бачыць не абяцанні, а ракеты», — падкрэсліў ён, намагаючы на абавязковым спыненні агню мінімум на 60 дзён.

Магчыма, пытанне візіту Трампа ў Кіеў стане адной з тэм абмеркавання на іх сустрэчы ў рэзідэнцыі Мар-а-Лага ў нядзелю, 28 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула