З 22 студзеня ў Беларусь можна будзе бяспошлінна ўвозіць электрамабілі
Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі аб прадастаўленні тарыфнай льготы ў выглядзе вызвалення ад выплаты мытнай пошліны ў дачыненні да электрамабіляў, якія ўвозяцца ў Беларусь, Арменію і Кыргызстан, набудзе моц з 22 студзеня, піша БелТА.
З гэтай жа даты ўступаюць у сілу акты ЕЭК аб унясенні змяненняў у таварную наменклатуру знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у дачыненні да асобных відаў транспартных сродкаў.
Вызваленне ад выплаты мытных пошлін даецца толькі грамадзянам, якія стала жывуць у Рэспубліцы Арменія, Рэспубліцы Беларусь і Кыргызскай Рэспубліцы. Пры гэтым не дапускаецца перадача правоў валодання, карыстання і распараджэння электрамабілямі асобам, якія маюць грамадзянства і (або) пастаяннае месца жыхарства ў Расіі і Казахстане.