БЕЛ Ł РУС

Вынесены прысуд начальніцы з Аршанскай санстанцыі за хабары. Яна давала станоўчыя заключэнні па прадуктовых крамах, дзе было брудна

25.12.2025 / 17:57

Nashaniva.com

Стаў вядомы прысуд загадчыцы аддзялення гігіены харчавання ў Оршы Таццяне Харытонавай.

Не называючы імя, прэс-служба абласнога суда паведаміла, што жанчыне паставілі ў віну два выпадкі атрымання хабару, заўважыў канал «Витебск, я гуляю!»

У адным выпадку за суму каля 900 рублёў яна выдавала станоўчыя санзаключэнні па прадуктовых крамах. Пры гэтым у крамах было брудна, а прадукты захоўваліся з парушэннямі. У другім — за хабар дала дазвол пякарні, якая адкрывалася без водазабеспячэння і каналізацыі.

Жанчыне прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі, далі 5‑гадовую забарону на кіруючыя пасады і штраф у 350 базавых велічынь. Абскарджанне ў абласным судзе не дапамагло.

Ці атрымала жанчына адтэрміноўку, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула