БЕЛ Ł РУС

Суд прыняў рашэнне аб высяленні Ларысы Долінай з прададзенай ёй кватэры

25.12.2025 / 17:38

Nashaniva.com

Ларыса Доліна павінна выселіцца з кватэры ў Хамоўніках. Суд задаволіў патрабаванні пакупніцы Паліны Лур'е.

Суд задаволіў патрабаванні пакупніцы кватэры Паліны Лур'е да Ларысы Долінай і членаў яе сям'і аб спыненні права карыстання жылым памяшканнем, паведамляе прэс-служба маскоўскіх судоў.

Рашэнне ўступіла ў сілу — спявачку, яе дачку і ўнучку здымаюць з рэгістрацыі.

Мінулым летам Доліна пад уплывам махляроў прадала сваю кватэру і перадала ім атрыманыя за яе 112 млн расійскіх рублёў. Аднак затым Доліна дамаглася прызнання здзелкі фіктыўнай, і суд канфіскаваў кватэру ў пакупніцы Паліны Лур'е і вярнуў яе артыстцы.

Пасля гэтага спявачка сутыкнулася з грамадскім асуджэннем, а выпадкі, калі прадавец спрабуе аспрэчыць здзелку, заяўляючы, што стаў ахвярай махляроў, пачалі называць «эфектам Долінай».

16 снежня Вярхоўны суд прыняў рашэнне на карысць пакупніцы кватэры Паліны Лур'е і пастанавіў разгледзець пытанне аб высяленні спявачкі.

Раней адвакат Лур'е Святлана Свірыдзенка расказала, што Доліна папрасіла дазволіць ёй застацца ў кватэры да 1 сакавіка наступнага года, але яе кліентка адмовіла.

Суд абавязаў яе выселіцца да 13 студзеня. 

Чытайце таксама:

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі

«Мы пад уплывам яе прадавалі». «Бела-Кола» ўварвалася ў скандал з кватэрай Долінай

У Расіі з-за «эфекту Долінай» 3000 сем'яў засталіся без жылля. Ці варта баяцца беларусам?

Спявачка Ларыса Доліна расказала, што нават пазычала грошы, каб аддаць іх махлярам. Усяго з яе выцягнулі каля 4 мільёнаў даляраў

Каментары да артыкула