Ларыса Доліна папрасіла пажыць у кватэры некалькі месяцаў, каб сабраць рэчы
Паліна Лур'е супраць.
Ларыса Доліна
Спявачка Ларыса Доліна папрасіла дазволіць ёй пажыць яшчэ некалькі месяцаў у прададзенай кватэры ў цэнтры Масквы, каб сабраць рэчы, паведаміла «РІА Навіны» адвакат Лур’е Святлана Свірыдзенка.
Аднак цяперашняя ўладальніца мае намер адмовіць артыстцы.
Сёння Маскоўскі гарадскі суд, як чакаецца, разгледзіць пазоў Лур’е аб прымусовым высяленні.
Улетку 2025 года Доліна прадала Лур’е кватэру за 112 млн расійскіх рублёў (каля 1 млн даляраў). Затым яна заявіла, што дзейнічала пад уплывам махляроў, і дамаглася прызнання ўгоды фіктыўнай.
У снежні Вярхоўны суд адмяніў рашэнні ніжэйшых інстанцый і прызнаў за Лур’е права на кватэру.
Чытайце таксама:
Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру
Юрыст назваў колькасць пацярпелых ад «схемы Долінай»
Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры