БЕЛ Ł РУС

Расія не прымае 20 пунктаў мірнага плана і выставіць сустрэчныя патрабаванні

24.12.2025 / 18:33

Nashaniva.com

Крэмль адхіліў адрэдагаваны мірны план з 20 пунктаў, які прадставіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, і рыхтуе свае ўмовы для далейшых перамоў. Паводле інфармацыі Bloomberg ад блізкай да Крамля крыніцы, план расцэньваецца Масквой толькі як «пачатковая база» для перамоў

Уладзімір Пуцін. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

На думку Масквы, падрыхтаваны плане не ўключае шэраг важных для Расіі пунктаў і не адказвае на такія ключавыя пытанні, як:

Крэмль не адмаўляецца разглядаць дакумент і гатовы аналізаваць яго з «халоднай галавой», каб не раздражняць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Па словах прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, Пуцін ужо азнаёміўся з падрабязнасцямі перамоў з ЗША пасля сустрэчы расійскай і амерыканскай дэлегацый у Маямі.

Зяленскі 24 снежня назваў усе 20 пунктаў свайго плана. Ён прадугледжвае падпісанне дамовы аб ненападзе паміж Украінай і Расіяй з кантролем на лініі судакранання, а таксама забеспячэнне гарантый бяспекі з боку ЗША, НАТА і Еўрасаюза па ўзоры пятага артыкула статута НАТА. Расія павінна будзе афіцыйна зацвердзіць палітыку ненападу на Украіну і Еўропу.

Тэрытарыяльныя пытанні застаюцца складанымі. Украіна прапануе, каб Расія цалкам пакінула занятыя тэрыторыі ў Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцях, а ў Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай — заставалася на месцы. Масква ж патрабуе выхаду УСУ з Данецкай вобласці. Вашынгтон прапануе кампраміс у выглядзе свабоднай эканамічнай зоны, якая магчымая толькі праз рэферэндум ва Украіне.

Чытайце таксама:

Зяленскі назваў 20 пунктаў мірнага плана, што абмяркоўваюцца з ЗША

Зяленскі: Мірны план могуць вынесці на рэферэндум

Зяленскі: «Арэшнік» у Беларусі нясе глабальную пагрозу

Зяленскі: Пуцін ніяк не можа змірыцца з тым, што трэба перастаць забіваць

Каментары да артыкула