Джон Коўл пра дапамогу Цапкалы: Не, ён гэтага не рабіў
Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл у сацсетцы X абвергнуў сцвярджэнне аднаго з удзельнікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года, а цяпер дарадцы Албанскай інвестыцыйнай карпарацыі Валерыя Цапкалы, што нібыта той аказваў Коўлу кансультатыўныя паслугі ў справе вызвалення беларускіх палітычных зняволеных.
Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images
Коўлу задалі ў сацсетцы X пытанне:
«Паважаны спадар Коўл, ці можаце вы пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю, што спадар Валерый Цапкала даваў вам парады і аказваў дапамогу ў справе вызвалення палітычных зняволеных?»
У адказ на гэта ён напісаў:
«Не, ён гэтага не рабіў. Гэта было зроблена мной, прэзідэнтам Трампам, Крысам Смітам і выдатнай камандай ва ўрадзе ЗША».
Чытайце таксама:
Цапкала: Мне пазваніў Коўл, і я параіў яму не сустракацца з Ціханоўскай
Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды
ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення