БЕЛ Ł РУС

Беларус Уладзіслаў Калячонак дэбютаваў за «Бостан» у матчы НХЛ

24.12.2025 / 16:32

Nashaniva.com

Чацвёра беларускіх хакеістаў у ноч на 24 снежня згулялі ў матчах рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ).

Уладзіслаў Калячонак

«Вашынгтон» на сваім лёдзе з буйным лікам прайграў «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» — 3:7. Нападаючы «Вашынгтона «Аляксей Протас закінуў шайбу і аддаў галявую перадачу, па выніках сустрэчы беларус быў прызнаны трэцяй зоркай. У 37 матчах «рэгуляркі» Аляксей Протас зарабіў 24 (13+11) балы.

«Бостан» дома саступіў «Манрэалю» з лікам 2:6, за гаспадароў дэбютаваў беларус Уладзіслаў Калячонак. Беларускі абаронца правёў на пляцоўцы 10 з паловай хвілін і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1». На мінулым тыдні Уладзіслаў Калячонак перайшоў у склад «Бостана» з «Даласа».

«Чыкага «пры ўдзеле Арцёма Леўшунова прайграў «Філадэльфіі» (1:3), беларус набраў 15‑ы асістэнцкі бал у сезоне. У яшчэ адным матчы «Калгары» з Ягорам Шаранговічам саступіў «Эдмантану» (1:5), беларускі хакеіст не адзначыўся выніковымі дзеяннямі.

Чытайце таксама:

Уладзіслаў Калячонак будзе выступаць за «Бостан»

Авечкін першым у гісторыі закінуў 900‑ю шайбу ў рэгулярных чэмпіянатах НХЛ

Беларускі гулец уваходзіць у топ-5 самых цяжкіх хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі

Легенда сусветнага хакею Ярамір Ягр распачаў 38‑ы прафесійны сезон

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Каментары да артыкула