У Мінску затрымалі мужчыну, які цалкам голы вылез з каналізацыі на вачах у мінакоў
Незвычайнае здарэнне адбылося ў Заводскім раёне сталіцы. На лінію «102» пазваніў мінак. Шакаваны відавочца паведаміў міліцыі, што на яго вачах з каналізацыйнага люка на паверхню выбраўся абсалютна голы мужчына.
Як піша канал сілавікоў, 42‑гадовы мінчук праводзіў час у кампаніі прыяцеляў, дзе не абышлося без спіртнога. У нейкі момант сябры вырашылі пабіліся аб заклад: хто прайграе, мусіць спусціцца ў каналізацыйны калодзеж.
Мужчына аказаўся тым самым няўдачлівым гульцом. Каб не выпацкаць адзенне, ён распрануўся дагала і тады выканаў квэст.
За выхадку ў грамадскім месцы ў дачыненні да мужчыны заведзена крымінальная справа за «хуліганства».