БЕЛ Ł РУС

Fly Dubai анулявала ўсе рэйсы з вылетам і вяртаннем у Мінск з 24 снежня па 8 студзеня

24.12.2025 / 12:6

Nashaniva.com

Авіякампанія Fly Dubai ў аднабаковым парадку анулявала ўсе рэйсы з вылетам і вяртаннем з Мінска з 24 снежня па 8 студзеня ўключна. Гэта сюрпрыз пад Новы год турыстам, якія загадзя забраніравалі гатэлі і аплацілі туры ў ААЭ, піша tio.by.

Замест адмененых рэйсаў з Мінска некаторыя тураператары частку пасажыраў перасадзілі на рэйсы авіякампаніі «Белавія», а іншым прапанавалі альтэрнатыву: пералёты з Масквы з арганізацыяй трансферу да аэрапорта і назад. Па іншых тураператарах пакуль інфармацыі няма.

Цяпер перабраніраваць на іншыя рэйсы і даты амаль немагчыма — месцаў на рэйсах і ў гатэлях практычна няма.

Па гэтым маршруце лятаюць авіякампаніі «Белавія» і Fly Dubai. Многія беларусы выбіралі рэйсы Fly Dubai менавіта з-за зручнага раскладу.

Гэта ўжо не першы выпадак рэзкай адмены рэйсаў Fly Dubai з Мінска. У чэрвені 2025 года авіякампанія таксама адмяніла рэйсы ў Дубай на фоне абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне (ваенныя дзеянні ў Іране і Ізраілі).

Цяпер прычыну адмены рэйсаў ніхто не называе. Ёсць версія, што перавозчык з-за нізкай загрузкі аб’яднаў рэйсы з Мінска і Масквы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула