БЕЛ Ł РУС

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам

24.12.2025 / 0:7

Nashaniva.com

Расійскае выданне «Лента.ру» паведаміла, што на фронце пад Северскам загінуў былы яго карэспандэнт Мікалай Чыгасаў. Як паведамляецца, ён атрымаў смяротныя раненні ў выніку атакі ўкраінскага беспілотніка каля сяла Верхнякаменскага яшчэ ў сярэдзіне верасня.

Мікалай Чыгасаў

Мікалай Чыгасаў скончыў факультэт паліталогіі і сусветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі ў Санкт-Пецярбургу, працаваў у міжнароднай рэдакцыі «Ленты.ру» ў 2021—2022 гадах.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе Чыгасаў спачатку асвятляў праблемы бежанцаў, а пазней добраахвотна пайшоў на фронт. Ён удзельнічаў у стварэнні сістэм супрацьдзеяння ўкраінскім беспілотнікам у Луганскай вобласці, служыў у падраздзяленні «Сурыкаты».

У верасні 2024 года Чыгасаў атрымаў асколачнае раненне ад FPV-дрона, але тады здолеў выжыць. Апошні год ён ваяваў пад Северскам, камандаваў узводам агнявой падтрымкі штурмавой роты. Пачаўшы службу шарагоўцам, ён даслужыўся да звання лейтэнанта. 

Чытайце таксама:

Загінуў стваральнік неанацысцкай брыгады расійскіх фанатаў «Эспаньёла». Магчыма, забілі пры затрыманні

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў

Сын намесніка дырэктара ЦРУ загінуў, змагаючыся за Расію супраць Украіны

Каментары да артыкула