Сёння пачнецца продаж білетаў на Viva Braslav 2026
У 2026 годзе найбуйнейшы оўпэн-эйр Беларусі пройдзе з 24 да 26 ліпеня ў нязменнай лакацыі — на беразе возера Дрывяты ў Браславе.
Арганізатары Viva Braslav пакуль трымаюць інтрыгу наконт хедлайнераў і артыстаў, затое першыя білеты на галоўны фестываль лета можна будзе набыць ужо з 22 снежня. Засталося толькі дачакацца вечара.
Сёння білеты на два дні катэгорый «Стандарт 2 дні» і «VIP 2 дні» будуць у продажы на сайце фестывалю, пачынаючы з 19:00, піша Onliner.by.
Для першай партыі білетаў арганізатары абяцаюць нізкія цэны, а для самых спрытных — магчымасць стаць уладальнікамі калекцыйнай версіі.