БЕЛ Ł РУС

Губернатар Луізіяны прызначаны спецпасланнікам па Грэнландыі

22.12.2025 / 10:33

Nashaniva.com

Дональд Трамп прызначыў губернатара штата Луізіяна Джэфа Лэндры спецпасланнікам па Грэнландыі

Фота: Win McNamee / Getty Images

Прэзідэнт ЗША прызначыў губернатара штата Луізіяна Джэфа Лэндры спецыяльным пасланнікам у справах Грэнландыі. Пра гэта кіраўнік Белага дома паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Сам Лэндры адзначыў, што «зрабіць Грэнландыю часткай ЗША» — вялікі гонар для яго.

Чаму Трамп прызначыў на гэтую пасаду менавіта 54‑гадовага рэспубліканца, які стаў губернатарам Луізіяны ў 2024 годзе, у Белым доме не патлумачылі.

Адміністрацыйныя цэнтры Луізіяны, якая з'яўляецца амаль самым паўднёвым мацерыковым штатам, і Грэнландыі падзяляе каля 4600 км па паветры, аднак губернатары геаграфічна бліжэйшых паўночных штатаў — пераважна прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі.

Традыцыйна Белы дом прызначае спецпасланнікаў падчас міжнародных крызісаў і складаных перамоў, піша Deutsche Welle.

Раней дацкія СМІ паведамлялі, што адміністрацыя ЗША спрабуе наладзіць прамыя кантакты з уладамі Грэнландыі ў абыход урада Даніі і праводзіць на востраве «схаваныя аперацыі ўплыву»

Улады Даніі называюць усе спробы замежнага ўмяшання ў дачыненні паміж Капенгагенам і Грэнландыяй недапушчальнымі. Пакуль яны не каментавалі прызначэнне Джэфа Лэндры на пасаду спецпасланніка ЗША ў справах Грэнландыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула