БЕЛ Ł РУС

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

21.12.2025 / 19:50

Nashaniva.com

Аўтару папулярнага ютуб-канала «Жыццё-маліна» было 37 гадоў.

Пра смерць блогера Мікіты Мелказёрава паведаміў яго сябар і блогер Аляксандр Івулін.

«Сёння ноччу не стала майго сябра Мікіты Мелказёрава.

Гэта не розыгрыш і не дурны прыкол. Гэта рэальнасць. І гэта п**дзец», — напісаў Івулін у сацсетках.

Для блізкіх Мікіты адкрылі збор.

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?

@nashaniva Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў #жизньмалина #нашаніва #беларускітыкток #беларускіцікток #мелкозеров ♬ Last Hope - Steve Ralph

Мікіта вядомы як вядучы ютуб-канала «Жыццё-маліна», дзе выходзілі інтэрв'ю з беларускімі палітыкамі і селебрыці. На канале 97 тысяч падпісчыкаў. Мікіта таксама вёў гістарычны падкаст «Загляне сонца», падкаст з Сашам Івуліным «Нешта будзе», дзе яны абмяркоўвалі жыццёвыя рэчы. 

Раней ён працаваў журналістам на «Анлайнеры» і «Трыбуне».

Мікіта быў жанаты з мадэллю Лінай Цапавай.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» выказвае спачуванні блізкім Мікіты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула