БЕЛ Ł РУС

Як рабілі Снежную каралеву для гандлёвага цэнтра Galleria ВІДЭА

21.12.2025 / 16:12

Nashaniva.com

У гэтым сезоне Galleria Minsk уразіла на святы гіганцкай інсталяцыяй — 23‑метровая Снежная каралева на ледзяным троне, маленькі Кай, які складае слова «Вечнасць», і адважная Герда, якая ляціць на алені яму на дапамогу. Гандлёвы цэнтр прыадкрыў закуліссе, як збіралася гэта канструкцыя.

Снежная каралева ў Galleria Minsk. Фота: Galleria Minsk / Instagram

Працаваць над праектам пачалі яшчэ ў траўні з камандай Dexter Show.

На стварэнне канструкцый спатрэбілася больш за 5000 чалавека-гадзін. Асабліва складаным быў мантаж: устаноўка кампазіцыі ў атрыeме гандлёвага цэнтра працягвалася больш за месяц.

@galleriaminsk Закулисье зимней сказки ТРЦ Galleria Minsk❄️ #galleriaminsk #галереяминск ♬ оригинальный звук - ТРЦ GALLERIA MINSK

Калі б Снежная каралева паднялася са свайго трона, яе рост склаў бы 18,7 метра. Агульная вышыня канструкцыі трона з каралевай дасягае 23 метраў, пры гэтым яе вага складае каля 350 кг.

Атрыум гандлёвага цэнтра ўпрыгожвае блізу 1000 ледзяшоў.

Снежная каралева сёлета стала, бадай, самай інстаграмнай навагодняй інсталяцыяй.

Чытайце таксама:

Перадкалядная бітва гандлёвых цэнтраў: Dana Mall звяла «жывую» Снежную каралеву ў Galleria Minsk

Алень на турбіне і Дзед Мароз у купэ цягніка. Дзе ў Мінску самыя незвычайныя навагоднія лакацыі ШМАТ ФОТАЎ

Каментары да артыкула