П'яны жыхар Брэста «пераблытаў» тралейбус з прыбіральняй
У Брэсце міліцыя затрымала 57‑гадовага мужчыну, які справіў патрэбу проста ў салоне тралейбуса. Відэа з інцыдэнтам трапіла ў інтэрнэт.
Праваахоўнікі ўстанавілі асобу парушальніка. Мужчына патлумачыў, што ехаў ад сябра пасля застолля і быў моцна п’яны. Калі ён адчуў «патрэбу», то вырашыў не чакаць прыпынку.
З ім запісалі «пакаяннае» відэа. «Як грамадзянін Брэста і нашай Беларусі» ён папрасіў прабачэння ў гараджан, тралейбуснага парка адміністрацыі горада за свой учынак, паабяцаў «у жыцці так больш не рабіць».
Зараз мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы за хуліганства.