БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зноў ляціць у Расію

21.12.2025 / 8:39

Nashaniva.com

21—22 снежня Аляксандр Лукашэнка будзе знаходзіцца з рабочым візітам у Санкт-Пецярбургу. Мэтамі паездкі з’яўляецца ўдзел у пасяджэннях вышэйшых органаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Таксама адбудзецца сустрэча з Пуціным.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, 26 верасня 2025. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Сёння, 21 снежня, Лукашэнка бярэ ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Сярод ключавых тэм, паведамляе яго прэс-служба, — фармаванне агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў, вызначэнне прыярытэтаў міжнароднай дзейнасці на наступны год, а таксама развіццё гандлёвага супрацоўніцтва з вонкавымі партнёрамі саюза.

Заўтра, 22 снежня, пройдзе сустрэча лідараў краін СНД. На ёй падвядуць вынікі года і абмяркуюць перспектывы далейшай інтэграцыі ў рэгіёне.

Саміты праходзяць у Санкт-Пецярбургу.

Акрамя агульных пасяджэнняў, запланавана двухбаковая сустрэча з Уладзімірам Пуціным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула