У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў
У індыйскім штаце Асам хуткасны пасажырскі цягнік сутыкнуўся са статкам сланоў, якія пераходзілі чыгуначныя рэйкі. Нягледзячы на тое, што машыніст заўважыў жывёл і выкарыстаў экстраннае тармажэнне, пазбегнуць сутыкнення не ўдалося, паведамляе Reuters.
Фота: Biju Boro / AFP via Getty Images
У выніку аварыі загінулі сем сланоў, яшчэ адна маладая жывёліна атрымала траўмы. Ад удару з рэек сышлі лакаматыў і пяць вагонаў. У цягніку знаходзілася каля 200 пасажыраў, аднак ніхто з людзей не пацярпеў і частка вагонаў працягнула рух да канчатковага пункта.
Інцыдэнт адбыўся ў лясістай мясцовасці ў акрузе Хаджай, але, паводле інфармацыі чыгуначных службаў, гэтае месца не з’яўляецца міграцыйным шляхам сланоў.
У Асаме падобныя выпадкі здараюцца даволі часта, бо ў штаце жыве адна з найбуйнейшых папуляцый сланоў у Індыі. З 2020 года тут зафіксавалі гібель як мінімум дзясятка сланоў у выніку наездаў цягнікоў.
Чытайце таксама:
Турыст у Кеніі напаіў півам слана і справакаваў скандал
У Індыі памерла найстарэйшая азіяцкая сланіха. Ёй было больш за 100 гадоў