Стала вядома, хто стане хэдлайнерам канцэрта каля мінскага Палаца спорту 1 студзеня
У Мінгарвыканкаме паведамілі, хто стане галоўнай зоркай канцэрта, які адбудзецца 1 студзеня каля Палаца спорту.
Лёша Свік
Навагодняя дыскатэка пад адкрытым небам пачнецца ў 20:00. Для мінчукоў і гасцей сталіцы выступяць такія беларускія выканаўцы, як Мікіта Бялько, Лера Бернатовіч, Арцём Скароль, Тэа і Вольга Рыжыкава, Насця Краўчанка, Ганна Благава, гурт Cosa Nostra і Іван Зданюк.
Галоўным хэдлайнерам святочнага канцэрта стане расійскі спявак Лёша Свік.
Уваход на мерапрыемства зрабілі вольным для ўсіх ахвотных.
Чытайце таксама:
У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага
Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам канцэрта на Дзень горада ў Мінску